Лягатып Незалежны Барысаў
©akim | barysau@tut.by
Нашыя арганізацыі
|На галоўную| |Аб праэкце| |Архіў| |Зваротная сувязь| |Спасылкі|
Пікетоўцаў за падтрымку НТВ затрымала міліцыя
Сёньня ў 17:30 актывісты БСДП (Народная Грамада) Аляксандар Абрамовіч, Алеся Ясюк, Марына Статкевіч, а таксама беспартыйныя Алесь Барадуля і Зьміцер Фядорчанка правялі ў Барысаве пікет у падтрымку НТВ. Усіх пікетоўцаў затрымала міліцыя.

Пікет праходзіў на цэнтральным пляцы. Сярод лёзунгаў “За нашу і вашу свабоду”, “Пуцін, не рабіся падобным да Лукашэнкі” ды іншыя. Аляксандар Абрамовіч сказаў, што ён абураны адхіленьнем ад пасады кіраўніка НТВ Яўгена Кісялёва, чые праграмы давалі аб’ектыўнае, на яго думку, уяўленьне пра рэаліі Расеі.

Думку пікетоўцаў падрымалі многія мінакі. Толькі адна прыхільніца Лукашэнкі паспрабавала падраць плякат, дзе згадвалася прозьвішча кіраўніка Беларусі. Міліцыянты, што пад’ехалі на двух мікрааўтобусах, абаранілі плякат, але затрымалі і пікетоўцаў. Пры гэтым міліцыянты казалі, што самі любяць глядзець НТВ.

У пастарунку на ўсіх затрыманых склалі пратаколы, пасьля чаго іх адпусьцілі на волю. Адміністрацыйныя справы будзе разглядаць гарадзкі суд.

Алесь Мікалайчанка, Радыё Свабода
Сайт управляется системой uCoz